Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УЗГАДВАЕМ ЧЭМПІЯНАТ 1982 ГОДА

19.11.2022

19 лістапада 1982 г. у чэмпіянаце СССР па футболе вырашалася галоўная інтрыга сезону - хто стане чэмпіёнам? У такі знакавы дзень для нашай каманды ў заключнай гульні сезону мы сустракаліся з маскоўскім "Спартаком". Сустрэча другога тура ў тым жа годзе з тым жа супернікам завяршылася на карысць мінскага "Дынама" з лікам 1:0. Перад гэтым турам прэтэндэнтаў на чэмпіёнскае званне засталося двое - мінскія і кіеўскія дынамаўцы.

На фінальную гульню Малафееў вызначыў наступны склад гульцоў: Вяргеенка, Бароўскі, Курненін, Янушэўскі, Зыгмантовіч (Шышкін, 21), Пракапенка, Гоцманаў, Пудышаў, Алейнікаў (Кандрацьеў, 65), Гурыновіч, Васілеўскі.

Адразу мінчцкі пачалі настойлівыя атакі на браму "Спартака", і ўжо на другой хвіліне сам-насам з брамнікам выйшаў Гурыновіч, але прабіў вышэй. Неўзабаве мог вызначыцца капітан каманды Пудышаў, але згуляў маскоўскі галкіпер. На 13-й і 15-й хвілінах ён адбівае наймацнейшыя ўдары Гоцманава і Алейнікава. А на 17-й хвіліне адна з рэдкіх контратак масквічоў скончылася голам у дынамаўскў браму. Нашы абаронцы, захапіўшыся атакай, упусцілі з увагі на левым фланзе спачатку Геса, а потым, калі ён адрасаваў мяч у брамніцкую, і Калашнікава. Ён моцна прабіў у блізкі верхні кут. Лік стаў 1:0. Тут жа мінчукі зрабілі замену - замест Зыгмантовіча на поле выйшаў Шышкін, ён заняў месца правага абаронцы, а Гоцманаў высунуўся наперад. Прапушчаны гол не ўнёс разгубленасці ў шэрагі мінчукоў. Каманда працягвала націск на браму спартакаўцаў. На 28-ай хвіліне Пракапенка выдатным пасам выводзіць Гурыновіча сам-насам з брамнікам "Спартака". Гурыновіч на гэты раз свой шанец не выпускае - 1:1.

"Дынама" не задавальнла нічыя, і каманда працягвала камбінацыны наступ па ўсім полі. На 34-й хвіліне адну з атак на правым фланзе пачаў Пудышаў, а завяршыў дакладным ударам галавой з кута брамніцкай пляцоўкі Гурыновіч - 2:1.

У пачатку другога тайма - чарговая прыгожая камбінацыя мінскага "Дынама". Гоцманаў, прарваўшыся ў штрафную пляцоўку супернікаў, хітрым пасам - пяткай - аддаў мяч набягаўшаму Васілеўскаму, які моцным ударам павялічыў лік. А яшчэ праз дзевяць хвілін той жа Гоцманаў, удала раскруціўшы на правым фланзе спартакаўскіх абаронцаў, выдаў дакладны пас Алейнікаву. Той ударыў з ходу. 4:1. "Спартак" неўзабаве даказаў, што праводзіць матч не для галачкі, хоць яго вынік для масквічоў нічога не мяняў. Дзве цудоўныя камбінацыі прыгожа завяршыў Шаўло. Лік стаў 3:4, але больш "Спартаку" забіць не дазволілі.

Прагучаў фінальны свісток і ўпершыню ў гісторыі айчыннага футбола дынамаўцы Мінска сталі чэмпіёнамі. Толькі адзін бал саступілі мінчукам неаднаразовыя чэмпіёны краіны футбалісты кіеўскага "Дынама". Бронзавыя медалі дасталіся маскоўскім спартакаўцам.

Мы віншуем усіх футбалістаў і трэнераў залатога складу з гэтай памятнай датай, усіх заўзятараў і аматараў футбола: і тых, хто сачыў за падзеямі чэмпіёнскага сезону ў 1982 г., і тых, што чуў пра іх толькі па аповядах. Гэта наша агульная выдатная гісторыя!