Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

СТАРТ ТУРНІРУ PROKOPENKO CUP

18.11.2022

Сёння ў Мінску стартаваў міжнародны турнір па футболе для дзяцей 2010 і 2014 гадоў нараджэння PROKOPENKO CUP. З 10 гадзін раніцы на палях Фубольнага манежа спаборнічалі хлопцы з Беларусі і Расіі. Наша Акадэмія была прадстаўлена сям'ю камандамі. 

Таксама сёння прайшла цырымонія адкрыцця спаборніцтваў, пасля якой адбыўся таварыскі "Матч зорак" паміж ветэранамі мінскага "Дынама" і камандай Art-Stars. Гульня завяршылася баявой нічыёй з лікам 3:3.

Склад каманды ветэранаў: Віталі Варывончык, Аляксандр Марцёшкін, Міхаіл Мархель, Андрэй Лаўрык, Радзіслаў Арлоўскі, Аляксандр Вяжэвіч, Антуан Маёраў, Андрэй Вяцёлкін, Арцём Чалядзінскі, Аляксандр Лухвіч, Алег Чарняўскі, Аляксандр Багайчык, Віталі Булыга, Юрый Поклад.

Склад каманды Art-Stars: Альберт Скараход, Арцём Рыбак, Сяргей Жбанкоў, Аляксей Багдановіч, Тэнгіз Думбадзэ, Юры Анціпаў, Анатоль Длускі, Людас Румбуціс, Анзор Алімірзоеў, Ілья Конанаў, Аляксандр Валчок, Тарас Прысяжнюк, Андрэй Пухавы, Андрэй Магамедаў, Юры Цыркуноў, Дзмітры Кулінковіч. 

Акрамя таго ў зале для прэс-канферэцый Асацыяцыі "Беларуская Федэрацыя Футболу" прайшла вечарына памяці Аляксандра Пракапенкі. Трэнеры дзіцячых каманд, спартыўныя функцыянеры, ветэраны "Дынама" ўзгадвалі легендарнага народнага футбаліста, абмеркоўвалі вынікі працы турніру і далейшыя перспектывы яго развіцця, а таксама паглядзелі фільм, прысвечаны Аляксандру Пракапенку.

Заўтра спаборніцтвы юных удзельнікаў працягнуцца. Аператыўна сачыць за падзеямі ў Футбольным манежы можна ў нашай групе ў VK.