#CЛУЦКДЫНАМА - УСЁ АБ МАТЧЫ
У суботу нашу каманду чакае заключны матч сезону - 26 лістапада мінскае "Дынама" правядзе матч 1/8 Кубка Беларусі супраць "Слуцка" на выездзе.
Матч пройдзе на стадыёне СДК і пачнецца ў 13:00. Самы аптымальны варыянт паездкі на футбол - асабісты транспарт, а таксама міжгародняе маршрутнае таксі. Найбольш зручным рашэннем будуць менавіта маршруткі. Вашай увазе рэйсы, якія адпраўляюцца ў зручны час у Слуцк.
Маршурткі прыбываюць на аўтавакзал. Адтуль да стадыёна неабходна дабрацца пешшу, для гэтага хопіць 20-30 хвілін.
Для зваротнай дарогі падыдуць маршруткі, якія ідуць у Мінск з 3 да 6 вечара.
Звяртаем увагу, што для заўзятараў мінскага "Дынама" прадугледжана свабодная рассадка. Уваход на матч - бясплатны.