СЯРГЕЙ КІСЛЯК - FAIR PLAY 30 ТУРА
Сяргей Кісляк быў прызнаны гульцом «Fair Play» 30-га тура «Беларусбанк - вышэйшай лігі»! Нагадаем, бела-блакітныя гулялі супраць «Энергетыка-БДУ» і наш капітан спакойна адрэагаваў на рашэнне арбітра працягнуць гульню ў моманце, калі супраць яго парушылі правілы. Цікаўна, што менавіта Сяргей завяршыў напад каманды галявым ударам.
У якасці прыза гулец-пераможца атрымае спецыяльны прыз ад кампаніі Betera.