PROKOPENKO CUP: ВЫНІКІ ТУРНІРУ
Учора ў футбольным манежы завяршыўся першы міжнародны турнір Prokopenko Cup-2022 сярод каманд 2010 і 2014 гадоў нараджэння. Распавядаем пра галоўныя вынікі спаборніцтваў.
Па выніках усіх згуляных матчаў U-8 вызначылася наступная тройка пераможцаў: залатыя медалі дасталіся камандзе ФК "Мінск", срэбра ў каманды "Унікум" (Барысаў), а трэцяе месца дасталося нашым хлопцам 2014 года нараджэння пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Коўба і Аляксандра Сухопскага. Адзначым, што ўсе тры калектывы набралі аднолькавую колькасць балаў і прызавыя месцы вызначыліся па розніцы мячоў.
Таксама па выніках матчаў былі ўручаны індывідуальныя ўзнагароды:
Найлепшы брамнік - Варановіч Назар ("Мінск")
Найлепшы абаронца - Кулікоў Бажэн ("Дынама-Мінск")
Найлепшы нападаючы - Старатытараў Данііл ("Унікум")
Найлепшы гулец - Афанасьеў Даніэль ("Мінск")
Ва ўзроставай катэгорыі U-12 першае месца дасталося камандзе ФК "Зеніт", якая перамагла ў фінале нашых хлопцаў з лікам 3:0. Выхаванцы Дзмітрыя Чалея да канца змагаліся за залатыя медалі турніру, але ў апошнім матчы ўсё ж не змаглі перагуляць прамых канкурэнтаў. Бронзу забрала каманда ФК "Днепр-Магілёў", якая атрымала перамогу над другой камандай бела-блакітных з мінімальным лікам 1:0.
Індывідуальныя ўзнагароды сярод удзельнікаў U-12:
Найлепшы брамнік - Кавалёў Серафім
Найлепшы абаронца - Стрыжкоў Аляксандр ("Зеніт")
Найлепшы паўабаронца - Стаховіч Арцём ("Дынама-Мінск"-2)
Найлепшы нападаючы - Веранік Уладзіслаў ("Дынама-Мінск"-2)
Найлепшы гулец - Набіулін Марат ("Зеніт")
Мы дзякуем усім камандам за ўдзел і віншуем пераможцаў першага міжнароднага турніру Prokopenko Cup-2022! Поўную фотагалерэю фінальнага дня можна знайсці ў нашай групе Акадэміі Вконтакте. Да новых сустрэч, сябры.