Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

PROKOPENKO CUP МІЖНАРОДНЫ ТУРНІР

16.11.2022

На гэтым тыдні стартуе міжнародны турнір сярод каманд 2010 і 2014 гадоў нараджэння. Гэты турнір упершыню пройдзе ў Беларусі і будзе прысвечаны памяці легендарнага футбаліста мінскага "Дынама" Пракапенкі Аляксандра Цімафеевіча. Гульні пройдуць з 18 па 20 лістапада ў футбольным манежы. Cярод запрошаных клубаў - каманды "Зеніта", "Балтыкі" і іншых расійскіх калектываў. 

Prokopenko Cup U-12

Група "А": "Дынама-Мінск", "Дынама-Мінск" 2011, СДЮШАР "Вялікія Лукі", "Днепр-Магілёў", "Дынама-Брэст".
Група "В": "Дынама-Мінск-2", "Зеніт", "Страла" (Пскоў), БАТЭ, "Дынама-Брэст".

Prokopenko Cup U-8

Група "А": "Дынама-Мінск", "Мінск"-2, "Дынама-Мінск"-3, РЦАР-БДУ
Група "В": "Мінск", "Дынама-Мінск" 2015, "Калінінград", БАТЭ
Група "С": "Дынама-Мінск-2", "Мінск-3", "Унікум" (Барысаў), БАТЭ-2


За раскладам і вынікамі матчаў можна будзе сачыць на сайце, а таксама ў групе нашай акадэміі ВК. Сам турнір пройдзе ў некалькі этапаў (групавы і матчы за пэўныя месцы). Першыя сустрэчы пройдуць ужо 18 лістапада і пачнуцца ў 10:00. Афіцыйнае адкрыццё турніру - 16:00.


А адразу пасля адкрыцця турніру адбудзецца таварыская гульня "Матч зорак", удзел у якой прымуць ветэраны мінскага "Дынама", а таксама каманда Art-stars, складзеная з зорак спорту, эстрады і тэлебачання. У складзе нашай каманды згуляюць Міхаіл Мархель, Арцём Чалядзінскі, Андрэй Лаўрык, Радзіслаў Арлоўскі і шмат іншыя. Поўныя склады калектываў будуць абвешчаныя ў дзень гульні.