Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ: ВЫНІКІ ВЫСТУПЛЕННЯЎ ДЫНАМАЎЦАЎ

22.11.2022

Завяршыліся таварыскія матчы розных зборных краіны. Распавядаем аб выніках выступленняў гульцоў мінскага "Дынама" ў нацыянальных камандах.

Нацыянальная зборная правяла два міжнародныя таварыскія матчы ў рамках падрыхтоўкі да кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы УЕФА 2024 года. У першай гульні беларусы мінімальна перамаглі зборную Сірыі - адзіны мяч трапіў у браму суперніка на 80-й хвіліне сустрэчы. Дзяніс Грачыха выйшаў у стартавым складзе і адгуляў 68 хвілін, Максім Швяцоў застаўся на лаўцы запасных, Іван Бахар па стане здароўя адсутнічаў у заяўцы на матч.


Затым падапечныя Георгія Кандрацьева згулялі з Аманам і саступілі суперніку, двойчы прапусціўшы ў другім тайме. Максім Швяцоў і Дзяніс Грачыха адгулялі ўсю гульню, Іван Бахар застаўся на лаўцы запасных. 


Нападаючы Душан Бакіч тым часам дэбютаваў за Нацыянальную зборную Чарнагорыі! Форвард прыняў удзел у двух таварыскіх матчах каманды, супраць зборных Славакіі і Славеніі. Са славацкай камандай чарнагорцы згулялі ўнічыю (2:2), у матчы супраць Славеніі саступілі з мінімальным лікам 0:1. У першай гульні Душан з'явіўся на 56-ай хвіліне, у другой - у пачатку другога тайма. Нашы віншаванні форварду! 

 

Маладзёжная зборная Беларусі U-21 правяла два кантрольныя спарынгі з аднагодкамі з Ірана - у абедзвюх сустрэчах перамогу атрымалі беларусы. У першай гульні падапечныя Сяргея Ясінскага забілі тры галы без адказу ў браму іранскай каманды. З першых хвілін у матчы згуляў Уладзіслаў Калінін, а Мікіта Дземчанка і Уладзіслаў Ложкін выйшлі на замену на 62-й хвіліне. Дарэчы, менавіта Ложкін вызначыўся трэцім забітым голам у гульні.


Другая сустрэча завяршылася перамогай "маладзёжкі" з мінімальным лікам 1:0. Калінін і Ложкін выйшлі ў старце на гульню, Калінін адгуляў увесь матч, Ложкін быў заменены на 75-ай хвіліне матчу. Мікіта Дземчанка з'явіўся на полі ў пачатку другога тайма. 


Юнацкая зборная U-19 на мінулым тыдні сустракалася з камандай Расіі U-18. Вынік таварыскага матчу - 4:2 на карысць беларускай зборнай. Уладзіслаў Красоўскі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены на 85-ай хвіліне. 


А следам са зборнай Расіі U-18 згуляла беларуская зборная U-18. У матчы перамога засталася за расіянамі, падапечныя Аляксандра Юрэвіча саступілі з лікам 1:2. У гульні прынялі ўдзел Захар Холадаў, Уладзіслаў Кролік, Мацвей Дубатоўка (вышлі ў старце), а таксама Іван Шымаковіч (у пачатку другога тайма) і Трафім Мельнічэнка (на 57-й хвіліне).