НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ
У перыяд з 7 па 16 лістапада Нацыянальная жаночая зборная Беларусі па футболе правядзе навучальна-трэніровачны збор, у рамках якога згуляе два таварыскія матчы супраць зборнай Ірана. Гульні адбудуцца 12 і 15 лістапада ў Іране. Дакладны час і месцы правядзення сустрэч будуць паведамлены дадаткова.
Для ўдзелу ў вучэбна-трэніровачным зборы галоўны трэнер зборнай Юрый Іванавіч Малееў (таксама галоўны трэнер каманды «Дынама-БДУФК») выклікаў 8 футбалістак мінскага «Динамо».
У склад зборнай каманды атрымалі выклік: галкіпер Кацярына Кавальчук, абаронцы Юлія Слясарчык, Арына Сітнікава; паўабаронцы Віта Мікалаенка, Ганна Піліпенка, Вікторыя Валюк, Настасся Шлапакова, Настасся Шуппо. Акрамя таго, у рабоце з Нацыянальнай зборнай будуць задзейнічаны трэнеры нашай жаночай каманды - Руслан Камейша, Аляксандр Скакалін.
Таксама выклік у дзявоцкую зборную WU-19 атрымалі Аліна Харашчак і Настасся Кунцэвіч - каманда правядзе вучэбна-трэніровачны збор з 7 па 12 лістапада і на палях КФП АБФФ правядзе два спарынгі з беларускімі жаночымі клубамі: «Зоркай-БДУ» і «Днепр-Магілёў».
Акрамя таго, у зборную Камеруна адправіцца футбалістка нашай каманды Ндзана Фег Калет. Жаночая каманда Камеруна правядзе два таварыскія матчы супраць Сенегала, якія адбудуцца 10 і 13 лістапада.