НАШЫ Ў ЗБОРНАЙ
Галоўная каманда краіны, у перыяд з 13 па 21 лістапада, правядзе навучальна-трэніровачны збор, у межах якога згуляе ў двух таварыскіх матчах, супраць каманд Сірыі і Амана. Абедзве гульні пройдуць ў ААЭ. Спарынг супраць Сірыі пройдзе 17-га лістапада ў Дубаі, на стадыёне "Шабаб Аль-Ахлі". Таварыскі матч супраць Амана адбудзецца 20-га лістапада, дакладнае месца правядзення матчу стане вядома пазней.
У склад зборнай каманды атрымалі выклік чатыры футбалісты асноўнага складу мінскага "Дынама": абаронцы Максім Швяцоў і Аляксандр Сачыўка, паўабаронца Дзяніс Грачыха, а таксама нападаючы Іван Бахар. Акрамя таго, у зборную адправіцца трэнер брамнікаў нашай Акадэміі Андрэй Сацункевіч.
Жадаем нашым гульцам поспеху і перамог.