НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ
Завяршыліся таварыскія матчы Нацыянальнай жаночай зборнай Беларусі супраць каманды Ірана, якія праходзілі ў Тэгеране. У першым матчы нашы дзяўчаты саступілі з мінімальным лікам 0-1, у другой сустрэчы згулялі ўнічыю.
У першым матчы ў стартавым складзе выйшлі 4 футбалісткі "Дынама-БДУФК": Юлія Слясарчык, Ганна Піліпенка, Настасся Шупо і Настасся Шлапакова. У другім матчы згулялі Кацярына Кавальчук, Вікторыя Валюк, Ганна Піліпенка, Настасся Шлапакова і Юлія Слясарчык.
Таксама завяршыліся таварыскія матчы зборнай WU-19. У гульні супраць "Зоркі-БДУ" падапечныя Уладзімірава Шындзікава згулялі ўнічыю (1-1). Настасся Кунцэвіч і Аліна Харашчак выйшлі ў стартавым складзе і згулялі першы тайм сустрэчы. Другі матч, супраць "Дняпра-Магілёў" дзявочая зборная таксама завяршыла ўнічыю, з лікам 2-2.