Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

МАЛАДЗЁЖНАЕ ПЕРШЫНСТВО - ВЫНІКІ МАТЧАЎ

10.11.2022

На выходных былі згуляныя чарговыя матчы моладзёжнага першынства Беларусі сярод каманд 2005-2008 г.н. Распавядаем пра поспехі дынамаўскіх каманд.

Каманда U-18 працягнула пераможнае шэсце па сваёй групе - на выходных выхаванцы Віктара Сокала абгулялі "Нёман" з лікам 4:0. Дубль у матчы аформіў Дубовік (27 і 40-ая хвіліна), таксама галамі адзначыліся Каліноўскі і Бекарэвіч. На бліжэйшых выходных каманда прапусціць тур, пасля чаго згуляе яшчэ два матчы, а затым пойдзе на перапынак да сакавіка. Адзначым, што розніца ў турнірнай табліцы паміж дынамаўцамі і найбліжэйшым канкурэнтам складае ўжо 8 балаў.

Каманда U-17 адправілася ў Гомель, дзе згуляла перанесены матч 2-га тура. У гэтай гульні нашы хлопцы атрымалі перамогу над сугодкамі з лікам 2:0. Галамі адзначыліся Леанцюк і Аляксандраў. Дарэчы, нашы выхаванцы 2006 года нараджэння таксама займаюць першае месца ў сваёй падгрупе (нават з улікам 2 прапушчаных матчаў).

Каманда U-15 пад кіраўніцтвам Руслана Азаронка ў важным матчы мінімальна перамагла "Іслач" - адзіны гол на рахунку Чарняўскага. На гэтым #Дынама2008 завяршыла першы этап свайго першынства і захавала лідыруючы радок у групе. Па выніках лёсавання перад другім этапам дынамаўцы патрапілі ў групу "Захад", дзе згуляюць яшчэ 14 матчаў. 


Расклад наступных матчаў:

U-17: «Днепр-Магілёў» vs «Дынама-Мінск», 12 лістапада, 14:30 (футбольны манеж);

U-16: «Днепр-Магілёў» vs «Дынама-Мінск», 12 лістапада, 16:30 (футбольны манеж);

U-15: «Дынама-Мінск» vs ЦРФ, 13 лістапада, 13:00 (стадыён «Дынама-Юні»);

 

Теги: Школа