КАДРАВЫЯ РАШЭННІ ФК "ДЫНАМА-МІНСК"
Сёння прынята рашэнне аб пераводзе Арцёма Чалядзінскага з пасады галоўнага трэнера ФК "Дынама-Мінск".
Арцём Чалядзінскі прыняў каманду ў няпросты час, у разгар сезонe, здолеў дабіцца стабільнай гульні па ходзе сезону 2021 г. У 2022 г. каманда сутыкнулася з пэўнымі складанасцямі. Арцём Віктаравіч праявіў цвёрдасць характару і як сапраўдны дынамавец зрабіў усё, што ад яго залежыла, для таго, каб каманда захавала баявы дух. Кіраўніцтвам клуба прынята рашэнне аб тым, што Чалядзінскі застаецца ў структуры "Дынама-Мінск".
Мы дзякуем нашаму трэнеру за працу з асноўнай камандай, упэўненыя, яго досвед і патэнцыял будуць і надалей карысныя нашаму клубу і жадаем новых поспехаў і дасягненняў.