ДЗЯНІС ГРАЧЫХА - НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МЕСЯЦУ
Завершана сумеснае з нашым афіцыйным бэтынг партнёрам Winline галасаванне на званне найлепшага футбаліста ФК "Дынама-Мінск" у кастрычніку 2022 года. Па выніках апытання заўзятараў нашага клуба найлепшым гульцом месяца зноў быў прызнаны паўабаронца Дзяніс Грачыха: за яго аддалі свой голас 27% апытаных.
Дзяніс прыняў удзел ва ўсіх шасці матчах бела-блакітных у верасні сезону-2022, у якіх адзначыўся адным голам і дзвюма галявымі перадачамі. Адзначым, што такім чынам футбаліст трапіў на другое месца сярод асістэнтаў Вышэйшай Лігі.
Віншуем нашага футбаліста з перамогай у намінацыі Winline-гулец месяца!
Другое месца ў Івана Бахара за яго аддалі свой голас 19% апытаных. Трэцім стаў Ігар Габрыэль, які набраў 18%.