ДЫНАМА-БДУФК - ТРОХРАЗОВЫЯ ЧЭМПІЁКІ БЕЛАРУСІ
Па выніках 26 згуляных тураў (з 27) жаночая каманда нашага клуба "Дынама-БДУФК" аформіла датэрміновае чэмпіёнства Жаночай Лігі! Дзяўчаты атрымалі 24 перамогі ў 26 матчах, забілі 160 мячоў (прапусціўшы толькі 5) і заслужана атрымалі залатыя медалі.
Для "Дынама-БДУФК" гэта чэмпіёнства стала трэцім за тры гады існавання каманды. Таксама падапечныя Юрыя Малеева ў гэтым сезоне зноўку сабралі ўсе трафеі жаночага футбола Беларусі, стаўшы ўладальніцамі жаночага Суперкубка і Кубка Беларусі і аформіўшы тым самым залаты хет-трык.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" віншуе калектыў і ўвесь трэнерскі штаб жаночай каманды з заслужаным чэмпіёнствам. Дзякуй нашым футбалісткам за працу, самааддачу ў гэтым сезоне і тыя неверагодныя эмоцыі ад перамог, якія вы падарылі заўзятарам у гэтым сезоне. Перамога ў Жаночай Лізе - па праве ваша!