Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АРЦЁМ КАНЦАВЫ: ПЕРАДМАТЧАВАЕ ІНТЭРВ'Ю

11.11.2022

Напярэдадні заключнага матчу Вышэйшай Лігі-2022 невялікае інтэрв'ю даў наш паўабаронца Арцём Канцавы. У гэтай размове мы абмеркавалі з Арцёмам вынікі апошняга месяца, абстаноўку ў складзе бела-блакітных, а таксама поспехі футбаліста ў структуры мінскага "Дынама".

Арцём, ты - адзін з самых утойлівых футбалістаў нашай каманды і жадаецца для пачатку спытаць, як у цэлым твае справы? Наколькі цяжкім выдаўся апошні месяц?

- У прынцыпе, калі браць у цэлым, то ўсё добра. Апошні месяц няпросты з кропкі гледжання эмоцый і колькасці гульняў, але магу сказаць, што ў мяне ўвесь год атрымаўся такім, таму проста іду да сваёй мэты і стараюся не глядзець на цяжкасці.

Цяпер нас чакае матч, у якім канчаткова вырашыцца лёс медалёў чэмпіянату. У гэтай барацьбе, нажаль, ужо не ўсё залежыць ад нас. Ці можа гэта аказаць нейкі дадатковы адмоўны эфект на каманду?

- Я ўпэўнены, што ўсе выйдуць на гэтую гульню зараджаныя і наладжаныя на перамогу. Усёткі мы доўга не прайгравалі ў чэмпіянаце і параза ад «Энергетыка» аказала свой уплыў. Жадаецца выйграць у гэтым матчы і потым ужо глядзець на акалічнасці ў іншых гульнях.

Першы матч супраць «Энергетыка-БДУ» аказаўся, напэўна, самым цяжкім ударам для вас у гэтым сезоне. Тваё меркаванне, чаму гэтая гульня атрымалася менавіта такой?

- Сапраўды кажучы, можна спасылацца на шматлікія чыннікі, у тым ліку на поле, таму як на ім было цяжка нешта прыдумляць, але ў цэлым мы ў роўных умовах і па гэтай гульні скажу так: яе выйграў той, хто, мусіць, больш гэтага жадаў на той момант.

У гэтым сезоне ў мінскага «Дынама» ўсяго тры паразы, але вялікая колькасць нічыіх, асабліва безгалевых. Справа ў рэалізацыі ці ў тым, што супернік добра гуляў у абароне?

- Усё ж больш у рэалізацыі, па сабе нават магу сказаць, што моманты ёсць практычна ў кожнай гульні, проста не хапае дзесьці майстэрства, а дзесьці банальнага шанцавання.

Ці пагодзішся ты з папулярнай думкай, што ўзровень каманд у Чэмпіянаце Беларусі зараз сапраўды выраўноўваецца?

- Мне здаецца на гэта можна глядзець па-рознаму, але ў цэлым, як па мне, чэмпіянат 2-3 гады таму быў прыблізна такога ж узроўня, што і зараз.

Твае паўгода ў мінскім «Дынама» - як можаш іх апісаць? Ці задаволены ў прынцыпе тым, што ў ліпені падпісаў кантракт з нашай камандай?

- Так, безумоўна задаволены, я добра разумеў, куды іду і ўсведамляў, што мяне тут чакае. Калектыў і каманда выдатныя, але вядома ёсць вялікі асадак ад таго, як мы правялі гэтыя апошнія важныя гульні.

Самы запамінальны для цябе матч у складзе бела-блакітных у гэтым сезоне?

- Для мяне напэўна гэта быў мой дэбютны матч у Лізе Канферэнцыі і ў прынцыпе дэбютны за мінскае «Дынама». Вельмі добрай выдалася гульня, і па эмоцыях, і па атмасферы, якая прысутнічала тады ў Ізраілі.

Калі падумаць з тэарэтычнай кропкі гледжання - чаго не хапіла нам сёлета, каб захаваць лідзіруючыя пазіцыі ў турнірнай табліцы?

- Не хапіла досведу ў вырашальных матчах, у матчах дзе трэба проста занесці мяч у браму, калі можна так выказацца. Усё ж такі ў нас дастаткова ў камандзе яшчэ маладых хлопцаў, памылкі непазбежныя і часам, на жаль, яны ўплываюць на вынік.

Так выйшла, што ў «Дынама» сабралася зараз шмат футбалістаў, з якімі ты добра сябраваў і да пераходу ў наш клуб. Гэта дапамагае з гледзішча атмасферы ў калектыве?

- Так, вядома, у плане атмасферы ў камандзе няма ніводнага пытання: усе хлопцы вельмі добрыя і дружныя, шмат каго сапраўды ведаю даўно і таму пра настрой у камандзе магу сказаць выключна станоўча.

Наколькі справядліва, на тваю думку, каманды знаходзяцца зараз на адпаведных месцах у турнірнай табліцы: магчыма, нехта неапраўдана высока, а нехта, наадварот, нечакана нізка?

- Не магу сказаць наколькі справядліва, бо першую частку сезону не гуляў у чэмпіянаце Беларусі і шматлікіх гульняў не бачыў. Але калі проста разважаць, то, думаю, больш за ўсё мяне здзіўляе «Віцебск», не чакаў, што камандзе будзе так не шанцаваць па чэмпіянаце.

Калі не сакрэт, як наладжваецеся на суботу? Што, магчыма, з'яўляецца дадатковай добрай матывацыяй?

- З вялікім жаданнем і падвоенай энергіяй. Дадатковай матывацыяй можна назваць тое, што мы яшчэ не страцілі шанцы на бронзу і трэба зрабіць усё магчымае ў першую чаргу ад саміх сябе, а далей - як складуцца астатнія вынікі.

Ці можа заключны тур чэмпіянату прынесці нейкія дадатковыя неспадзеўкі?

- Не ведаю, не гатовы напэўна даваць нейкіх прагнозаў. Для многіх гэта рашаючы матч, будзе напружаная барацьба, але разважаць пра сюрпрызы ўсё ж не буду.

Вышэйшая Ліга знаходзіцца за лічаныя дні ад свайго завяршэння, але праз два тыдні нашай камандзе неабходна згуляць матч 1/8 Кубка Беларусі, які пройдзе ў Слуцку. Ці цяжка будзе заставацца ў тонусе ў гэты час, асабліва з улікам паўзы на зборную?

- Я думаю не, бо ўсе разумеюць, што кубак - гэта таксама шанец патрапіць на еўрапейскую арэну, а таксама прэстыж і кожны клуб хоча яго выйграць. Да гульні 26 лістапада падыдзем не меньш адказна, чым да матчаў чэмпіянату.

Незалежна ад выніку 30-га тура, што можаш сказаць сябрам па камандзе і заўзятарам?

- Усім, з кім гуляю ў камандзе, скажу толькі станоўчыя словы і падзяку за гэты сезон. Ну і не меньш добрыя словы адрасую нашым заўзятарам, мы бачым, што людзі перажываюць і падтрымліваюць нас, і нам сапраўды крыўдна, што мы не здолелі апраўдаць іх надзеі ў гэтым сезоне.