З ДНЁМ МАЦІ
Сёння святкуецца адно з самых цёплых і важных свят у годзе - Дзень Маці! Наш клуб віншуе ўсіх мам з гэтым цудоўным днём. Быць маці - няпростая праца і няма нічога больш каштоўнага, чым ваш клопат і падтрымка, якую вы дорыце дзецям нават праз шмат гадоў.
Ну а мы гэтым разам прыгатавалі для вас некалькі мілых гісторый: перад святам мы вырашылі пагаварыць з мамамі некаторых нашых гульцоў, каб даведацца, як пачынаўся іх шлях, і як гэта - выхоўваць дзіця-футбаліста. Мы задалі ім некалькі пытанняў, а што з гэтага атрымалася - прапануем вам.