ЮНАЦКАЕ ПЕРШЫНСТВО - ВЫНІКІ МАТЧАЎ
На выходных былі згуляныя чарговыя матчы юнацкага першынства Беларусі сярод каманд 2005-2008 г.н. Распавядаем пра поспехі дынамаўскіх каманд.
Каманда U-18 атрымала мінімальную, але вельмі важную перамогу над "Іслаччу" - дынамаўцы абгулялі суперніка з лікам 1:0. Адзіны гол на рахунку Ісачэнкі на 67-ай хвіліне матчу. Адзначым, што ў старэйшай каманды нашай Акадэміі на дадзены момант 8 перамог у 8 згуляных сустрэчах. Лідзіруюць бела-блакітныя і па колькасці забітых мячоў - 45 галоў на рахунку падапечных Віктара Сокала.
Каманда U-16 перагуляла РЦАР-БДУ з лікам 4:1. Галамі адзначыліся Бабіцкі (36-ая хвіліна) і Гусеў (45 і 75-ая хвіліны). Яшчэ адзін мяч быў забіты ў выніку аўтагола. Гэта перамога дазволіла хлопцам выйсці на першае месца ў сваёй падгрупе.
Каманда U-15 пад кіраўніцтвам Руслана Азаронка згуляла ўнічыю з "Мінскам-2" (1-1, гол на рахунку Гасымава), а пазаўчора забіла тры галы без адказу СДЮШАР МТЗ. Галы забілі: Гасымаў, 20; Чумак, 22; Юрэвіч, 32. Па выніках 9 сустрэч дынамаўцы са значным адрывам лідзіруюць у сваёй табліцы.
Другая каманда U-15 не змагла, на жаль, адолець аднагодкаў з "Мінска" - бела-блакітныя саступілі з лікам 1:3. Забітым мячом у складзе нашых хлопцаў вызначыўся Кур'яновіч, на 67-ай хвіліне сустрэчы.
Расклад маючых адбыцца матчаў:
U-18: СДЮШАР-3 «Дынама» vs «Дынама-Мінск», 28 кастрычніка, 15:30 (стадыён «Дынама-Юні»);
U-17: «Дынама-Мінск» vs «Гомель», 31 кастрычніка, 15:30 (стадыён «Дынама-Юні»);
U-16: «Дынама-Мінск» vs «Гомель», 31 кастрычніка, 13:30 (стадыён «Дынама-Юні»);
U-15-2: РЦАР-БДУ vs «Дынама-Мінск», 30 кастрычніка, 12:00 (стадыён РЦАР-БДУ);