Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЮНАЦКАЕ ПЕРШЫНСТВО - ВЫНІКІ МАТЧАЎ

13.10.2022

На выходных былі згуляныя чарговыя матчы нацкага першынства Беларусі сярод каманд 2005-2008 г.н. 

Каманда U-18 пад кіраўніцтвам Віктара Сокала разгромна абгуляла аднагодкаў з "Арсенала". Выніковы лік матчу - 13:1 на карысць бела-блакітных. Галамі адзначыліся: Холадаў Захар,2; Бандарэнка Міхаіл, 11, 85; Лукашэнка Ягор, 18; Каліноўскі Мацвей, 20; Бекарэвіч Дзяніс, 31, 50; Паўлаў Іван, 40; Марозік Уладзіслаў 59, 73; Матусевіч Іван, 64; Каржанеўскі Іван, 69; Лісоўскі Віктар, 80. Адзначым, што на дадзены момант нашыя старэйшыя выхаванцы займаюць першае месца ў турнірнай табліцы ў сваёй падгрупе.

Каманда U-17 правялі важны матч супраць БАТЭ, у якім перагулялі барысаўцаў з лікам 5:2. Падапечныя Вадзіма Ласоўскага адкрылі лік ужо на 2-ой хвіліне гульні і мелі салідную перавагу ажно да апошніх хвілін сустрэчы. Забітыя галы на рахунку Арсеньева Арцёма, 2; Скалазуба Мацвея, 42; Жорава Івана, 47; Васкабойнікава Арцёма, 65; Чарняўскага Васіля, 86. Пакуль хлопцы таксама займаюць першае месца ў свой падгрупе "Усход".

Каманда U-16 таксама сустракалася з жоўта-сінімі ў мінулыя выходныя. Хлопцы 2007 года нараджэння здолелі правесці выдатны паядынак і забіць тры мячы у браму БАТЭ. Галы ў матчы: Гусеў Багдан, 41; Храмцэвіч Яраслаў, 51; Савасценя Мацвей, 71; Зараз дынамаўцы ідуць на другім месцы, аднак могуць узмацніць сваё становішча ў табліцы ў бліжэйшых матчах.

Каманда U-15 упэўнена абгуляла "Астравец" з лікам 6:1. Супернік першы здолеў забіць на 19-ай хвіліне, але ўжо праз 5 хвілін гульні выхаванцы Руслана Азаронка зраўнялі лік, а на 36-й хвіліне выйшлі наперад. Галы забівалі: Юрэвіч Ігар, 24, 40; Дзегцярэнка Дзмітрый, 36; Луцковіч Андрэй, 45; Чумак Артур, 55; Юрчанка Максім, 62.

Другая каманда U-15 у нядзелю перагуляла аднагодкаў са "Смаргоні" - матч завяршыўся з лікам 5:0 на карысць нашых выхаванцаў. Хет-трык у гульні аформіў Горбач Цімур (забіў на 27-ай, 60-ай і 61-ай хвілінах), яшчэ па мячы ў свой актыў запісалі Голуб Сцяпан (15-ая хвіліна) і Шаўчэня Антон (65-ая хвіліна).


Расклад наступных матчаў:

U-18: «Дынама-Мінск» vs «Дынама-Брэст», 16 лістапада, 17:30 (стадыён «Дынама-ЮНІ»);

U-16: «Белшына» vs «Дынама-Мінск», 14 лістапада, 12:15 (стадыён імя А.Пракапенкі);

U-15-2: ДЮСШ «Маладзечна» vs «Дынама-Мінск», 16 лістапада, 12:00 (стадыён ДЮСШ);

 

Теги: Школа