#ВІЦЕБСКДЫНАМА - УСЁ ПРА НАСТУПНЫ МАТЧ
У суботу нас чакае выезд у Віцебск - 8 кастрычніка мінскае "Дынама" згуляе супраць "Віцебска" ў рамках 24-га тура Вышэйшай Лігі-2022.
Матч пройдзе на стадыёне ЦСК "Віцебскі" і пачнецца ў 18:30. Самы аптымальны варыянт паездкі на футбол - асабісты транспарт, цягнік і міжгародняе маршрутнае таксі. Найбольш зручным рашэннем будзе цягнік. Вашай увазе два рэйсы, якія накіроўваюцца ў зручны час у Віцебск.
Ад вакзала да стадыёна магчыма дабрацца пешшу. Таксама ў Віцебск адпраўляецца вялікая колькасць маршрутных таксі (адпраўленне ад аўтавакзала "Цэнтральны").
Для зваротнай дарогі падыдуць маршруткі, якія ідуць у Мінск з 9-й вечара, а таксама некаторыя рэйсы цягнікоў.
Звяртаем увагу, што для нашых заўзятараў прызначана левая (сіняя) палова сектара №1. Кошт квіткоў: мужчыны – 5 BYN; жанчыны - 3 BYN; студэнты, пенсіянеры, інваліды (неабходны дакумент) - 3 BYN; дзеці (7-16 гадоў) – 1 BYN; дзеці малодшыя 7 гадоў - бясплатна. Квіткі магчыма набыць у касе непасрэдна перад гульнёй.