Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УЗГАДВАЕМ ЧЭМПІЯНАТ 1982 ГОДА

02.10.2022

26 верасня 1982 года наша каманда сустракалася з данецкім "Шахцёрам" на выездзе. Сустрэча першага круга завяршылася перамогай "Дынама" з лікам 3:0.

Дарэчы, матч павінен быў адбыцца на дзень раней. Але кіраўніцтва "Шахцёра" дабілася пераносу гульні з суботы на нядзелю. Таму мінчукі правялі ў Данецку дадатковы дзень.

26 верасня "Дынама" згуляла наступным складам: Вяргеенка, Бароўскі, Курненін, Янушэўскі, Трухан, Пракапенка (Зыгмантовіч, 72), Гоцманаў, Пудышаў, Шышкін (Румбуціс, 46), Гурыновіч, Кандрацьеў.

Мінчукі гулялі ў звыклым стылі: атакавалі шырокім фронтам, спакойна абараняліся. І першы небяспечны момант належыць "Дынама". Гоцманаў на 5-й хвіліне прабіў хвостка, аднак мяч праляцеў побач са штангай. Затым было яшчэ дастаткова небяспечных момантаў каля брамы "Шахцёра". Пракапенку заставалася ўсяго толькі з блізкай адлегласці і без перашкод пераправіць у неабароненую браму мяч, пададзены Курненіным з кутняга, але ён прамахваецца. Вельмі выгаднае становішча было і ў Гурыновіча, які метраў з сямі, праўда, знаходзячыся пад вострым кутом, таксама паслаў мяч міма мэты.

Аднак менавіта гарнякі павялі ў ліку за хвіліну да перапынку. Мяч з кутняга быў пасланы на далёкі край штрафной пляцоўкі. Там у барацьбе з Янушэўскім Юрчанка вярнуў мяч бліжэй да брамы, і Пятроў забіў гол.

Пасля перапынку дынамаўцы актывізаваліся. Румбуціс, які выйшаў на замену, атрымаўшы выдатны пас, апынуўся сам-насам з брамнікам данчан, але быў збіты абаронцамі. Суддзя прызначыў пенальці. Яго рэалізаваў Кандрацьеў- 1:1.

Нічыя асабліва не задавальняла "Шахцёр", і яны атакавалі дынамаўскую браму зноў і зноў. Абаронцы "Дынама" ўсё часцей сталі парушаць правілы. У гэтым сэнсе асабліва расчаравала памылка Трухана на 75-ай хвіліне. Быў прызначаны трэці штрафны. Гарнякі разгулялі штрафны ўдар без асаблівай фантазіі: Грачоў імітаваў удар, Аўчыннікаў распачаў псіхалагічную атаку на "сценку", а Сакалоўскі прабіў. 

Дынамаўцы адчайна спрабавалі зраўняць вынік, але "Шахцёр" утрымаў перамогу.

Вынік сустрэчы: 2-1. Аўтсайдэр перамог лідэра. Першы радок чэмпіянату застаўся за нашай камандай, аднак найбліжэйшыя праследавацелі наблізіліся.

Таксама ў гульні Ігар Гурыновіч атрымаў другую жоўтую картку за спрэчкі з суддзёй і зараз вымушаны быў прапусціць мінімум адну сустрэчу. А наступная гульня ў мінскага "Дынама" была супраць "Металіста" з Харкава.