Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УЗГАДВАЕМ ЧЭМПІЯНАТ 1982 ГОДА

16.10.2022

17 кастрычніка наша каманда сустракалася на выездзе з "Тарпеда" з Кутаісі. Сустрэча першага круга з гэтым супернікам завяршылася з лікам 3:2 на карысць "Дынама".

На гэтую гульню Малафееў вызначыў наступны склад гульцоў: Вяргеенка, Бароўскі, Курненін, Янушэўскі, Трухан, Пракапенка, Гоцманаў, Пудышаў, Румбуціс (Васілеўскі, 64), Гурыновіч (Бялоў, 88), Зыгмантовіч.

Матч адразу пачаўся з вострай барацьбы. Гаспадары поля спрабавалі захапіць ініцыятыву настойлівымі наступамі. На першых хвілінах кутаісцы падалі тры кутнія і стварылі шэраг небяспечных сітуацый каля брамы лідэра. Асабліва запомніўся эпізод, калі мяч зрыкашэціў ад дынамаўскіх абаронцаў і апынуўся ў галоўнага бамбардзіра тарпедаўцаў - Мегрэладзэ. Але ён крыху замарудзіўся, і Вяргеенка смелым кідком у ногі ліквідаваў пагрозу. У цэлым мінчукі дзейнічалі ў абароне пад кіраўніцтвам дасведчанага Бароўскага даволі дасканала, ды і самі выкарыстоўвалі любую магчымасць для контратакі. Наша каманда стварыла выдатныя магчымасці для ўзяцця брамы, але дакладнага завяршальнага ўдару нанесці не змагла.

Зрэшты, аднойчы ўсё ж "Дынама" ўдалося паслаць мяч у сетку. На 35-й хвіліне Гоцманаў дабіў мяч, які адскочыў ад брамніка. Аднак суддзя адмяніў гэты гол.

І ў другім тайме абедзве каманды маглі дабіцца поспеху. Гэтаму павінны былі садзейнічаць замены. На 64-й хвіліне Малафееў замест паўабаронцы выпусціў нападаючага - Румбуціса змяніў Васілеўскі. І тут жа тарпедаўцы атрымалі права на штрафны ўдар з 20 метраў. Але Вяргеенка згуляў выдатна. Мінчукі ў сваю чаргу таксама ўпусцілі некалькі магчымасцей для ўзяцця брамы. Васілеўскі прастрэліў уздоўж, але Пракапенка, які набег, не здолеў з 2-3 метраў трапіць у мэту. Затым Гоцманаў, абгуляўшы брамніка, і знаходзячыся метрах у 6-7 ад брамы, не рызыкнуў прабіць па ёй, а аддаў пас у цэнтр брамавай пляцоўкі, дзе мяч перахапілі супернікі.

Вынік сустрэчы-0:0. Але гэта была сапраўдная баявая нічыя. І турнірная табліца стала выглядаць наступным чынам:

А 23 кастрычніка "Дынама" чакала яшчэ адна гульня на выездзе - у Баку з камандай "Нефтчы".