Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УСЕ АКТЫЎНАСЦІ МАТЧУ #ДЫНАМАЎСКАЕДЭРБІ

22.10.2022

Крыху меньш за суткі застаецца да матчу #ДЫНАМАЎСКАЕДЭРБІ, матчу, якім мы вяртаемся на сваю хатнюю арэну - Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама". Чакаем усіх аматараў футбола 23 кастрычніка. Стартавы свісток прагучыць у 15:00, а нашая фан-зона пачне сваю працу з 13:30.

За час перад матчам вы будзіце мець магчымасць:
- набыць рэтра-форму ці ўцяпліцца клубнай атрыбутыкай у нашым фірмовым шапіку або афіцыйным фан-шопе на сектары D-24;
- паўдзельнічаць у актыўнасці ад нашага партнёра ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1" і атрымаць смачны малочны кактэйль;
- зняць круты кантэнт для сваіх сацсетак разам з блогерамі Максам Долінавым, Дзімам Сіроткам і Romannjo;
- перакусіць на фуд-корце;
- пагутарыць з нашым талісманам Дынамошам;
- зрабіць фота на памяць у фотабудцы;
- згуляць у кікер і тэкбол, а таксама футбол на надзіманым полі;
- падзяліцца сваёй дабрынёй і папоўніць "Скарбонку адвагі" цацкамі і канц. таварамі - усё для дзяцей з РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі (в. Бараўляны).

У перапынку матчу вы паспееце:
- забраць на памяць часцінку дынамаўскай гісторыі, калі вышэй за ўсіх падскочыце, калі Дынамоша будзе раскідваць па трыбунах эксклюзіўныя майкі, створаныя да 95-годдзя клуба ад нашага партнёра - кампаніі Winline;
- паўдзельнічаць у розыгрышы праз праграмку мяснога бокса ад Маладзечанскага мясакамбіната і дынамаўскай бейсболкі;
- пачуць прэм'еру трэка "Амнэзія" ад Макса Долінава.

І, вядома, мы ўпэўненыя, вы атрымаеце асалоду ад футбола: у 27 туры прымаем "Дынама-Брэст", верым у перамогу нашых хлопцаў!