Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УПЭЎНЕНАЯ ПЕРАМОГА НАД "СЛУЦКАМ"

19.10.2022

Сустрэча 26-га тура Вышэйшай Лігі-2022 паміж "Дынама" і "Слуцкам" завяршылася найважнейшай і ўпэўненай перамогай дынамаўцаў!

Падапечныя Арцёма Чалядзінскага здолелі абгуляць случчан з разгромным лікам - 5 галоў на рахунку нашай каманды. Першы гол у другім тайме забіў Бакіч, затым ён жа аформіў дубль на 72-й хвіліне. Таксама адзначыліся Сачыўка на 68-ай, Бахар на 82-ай і Ложкін на 89-ай хвілінах. Адзначым, што гэта рэкорд для бела-блакітных у сёлетнім сезоне.

Стартавы склад мінскага "Дынама": Шпакоўскі, Ігар Габрыэль (Швяцоў, 86), Сачыўка, Арыньё (Вакуліч, 79), Казлоў, Быкаў, Кісляк (к), (Бегуноў, 72) Грачыха, Канцавы (Ложкін, 75), Бахар , Бакіч (Ёсіпавіч, 75).

Запасныя гульцы: Шымаковіч, Швяцоў (86), Ёсіпавіч (75), Хавалка, Дземчанка, Навумаў, Ложкін (75), Вакуліч (79), Бегуноў (72), Латыхоў.

Віншуем каманду і трэнерскі штаб з перамогай! 


 

Теги: Сезон-2022