ТАВАРЫСКІЯ МАТЧЫ ЖАНОЧАЙ ЗБОРНАЙ БЕЛАРУСІ
Жаночая нацыянальная зборная пад кіраўніцтвам Юрыя Малеева згуляе два таварыскія матчы супраць зборнай Расіі. Першую гульню дзяўчаты правядуць 7 кастрычніка, на "Барысаў-Арэне" (пачатак, у 17:00). Другая сустрэча пройдзе ў Мінску, на стадыёне "Трактар" (10 кастрычніка, пачатак у 15.00).
Абодва матчы будуць паказаны на тэлеканале Беларусь-5. Нагадаем, што ў размяшчэнні Нацыянальнай жаночай зборнай знаходзяцца 10 футбалістак "Дынама-БДУФК".