#CЛУЦКДЫНАМА - УСЁ АБ МАТЧЫ
Заўтра нашу каманду чакае выезд у Слуцк - 19 кастрычніка мінскае "Дынама" правядзе матч 26-га тура Вышэйшай Лігі-2022.

Матч пройдзе на стадыёне "Гарадскі" і пачнецца ў 15:00. Самы аптымальны варыянт паездкі на футбол - асабісты транспарт, а таксама міжгародняе маршрутнае таксі. Найбольш зручным рашэннем будуць менавіта маршруткі. Вашай увазе рэйсы, якія адпраўляюцца ў зручны час у Слуцк.

Маршурткі прыбываюць на аўтавакзал. Адтуль да стадыёна неабходна дабрацца пешшу, для гэтага хопіць 20-30 хвілін.

Для зваротнай дарогі падыдуць маршруткі, якія ідуць у Мінск з 5 да 7 вечара.

Звяртаем увагу, што для заўзятараў мінскага "Дынама" прадугледжаны сектар №1. Кошт квіткоў: поўны - 5 BYN; ільготны - 3 BYN. Квіткі можна набыць у касе непасрэдна перад гульнёй.







