Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"СІЛА Ў АДЗІННІ": ВЫНІКІ ТУРНІРУ

03.10.2022

У мінулыя выхадныя, у спарткомплексе «МАПІД", прайшоў першы міжнародны турнір па міні-футболе сярод каманд «Дынама». Удзельнікамі турніру сталі гаспадары пляцоўкі «Ахова-Дынама», госці з Гродна «УУС-Дынама», маскоўскае «Дынама» і каманда «Дынама-БНТУ».

У паўфінале каманды сустрэліся наступным чынам:

«Дынама-Масква» vs «Ахова-Дынама»
«УУС-Дынама» vs «Дынама-БНТУ»

У першы ж дзень адбылося і ўрачыстае адкрыццё турніру «Сіла ў адзінстве». З прывітальным словам выступілі старшыня цэнтральнага савета Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» Ігар Мікалаевіч Абяромка, дарадца намесніка Старшыні АГС ВФСТ «Дынама» Андрэй Віктаравіч Цівуноў і генеральны дырэктар ЗАТ «ФК «Дынама-Мінск» Андрэй Валер'евіч Толмач.

У паўфінальным матчы падапечныя Дзмітрыя Бароўскага выдатна пачалі паядынак, ведучы ў ліку (дзякуючы голу Рамана Мокіна), але пасля перапынку гродзенцы аднавілі парытэт і затым вызначыліся яшчэ тройчы. Як вынік, 1:4 і матч за бронзавыя медалі з дружынай з Масквы. Па выніках сустрэчы другога дня бронзавыя медалі дасталіся «Дынама-БНТУ» (выніковы лік 7:6 на карысць нашай каманды)!

У фінале турніру сустракаліся «УУС-Дынама» і «Ахова-Дынама». Па выніках сустрэчы пераможцамі выйшлі госці з Гродна. Пасля завяршэння гульняў было правядзенне ўрачыстае закрыццё турніру, дзе не толькі прызёры каманды атрымалі памятныя прызы ад арганізатараў.


Адзначым таксама, што найлепшым гульцом у складзе «Дынама-БНТУ» у міжнародным турніры «Сіла ў адзінстве» быў прызнаны капітан каманды Уладзіслаў Шыла.