Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ Ў ЗБОРНЫХ: ВЫНІКІ МАТЧАЎ

11.10.2022

Завяршыліся таварыскія матчы нацыянальнай жаночай зборнай Беларусі супраць каманды Расіі, а таксама матчы зборнай U-19. Распавядаем аб выніках выступленняў нашых футбалістак.

У першай сустрэчы падапечныя Юрыя Малеева саступілі расіянкам з лікам 0-2. У стартавым складзе на матч выйшлі Кавальчук, Слясарчык, Піліпенка, Шуппо і Валюк. Юлія, Вікторыя, Ганна і Кацярына адгулялі ўвесь матч, Настасся была заменена на 65-ай хвіліне на Таццяну Маркушэўскую (якую на 84-ай замяніла Настасся Шлапакова). Сітнікава, Папова і Мікалаенка засталіся ў запасе. 


Учора, у другім матчы беларускі згулялі ўнічыю з лікам 2-2. Другі гол за нашу каманду забіла Настасся Шлапакова. З першых хвілін у матчы прынялі ўдзел Слясарчык, Шуппо, Валюк і Піліпенка. Ганна і Юлія адгулялі без замен, Настасся была заменена на 61-ай хвіліне, як і Вікторыя. Настасся Шлапакова з'явілася на 82-ай хвіліне, Кавальчук, Сітнікава, Папова і Мікалаенка засталіся на лаўцы запасных, Таццяна Маркушэўская - па-за заяўкай. 


Каманда U-19 тым часам правяла два матчы ў новым розыгрышы лігі "В" чэмпіянату Еўропы. Першую гульню, супраць каманды Паўночнай Македоніі, дзяўчаты завяршылі ўнічыю 1-1. Аліна Харашчак і Настасся Кунцэвіч выйшлі ў стартавым складзе і менавіта Аліна адзначылася голам у складзе беларускай зборнай, рэалізаваўшы пенальці (затым была заменена на 64-ай хвіліне). 


Другую гульню дзяўчаты ўпэўнена перамаглі зборную Грузіі, з лікам 4:0. Адзін з галоў у матчы на рахунку нашай Настассі Кунцэвіч. Абедзве футбалісткі зноў выйшлі ў стартавым складзе (Аліна была заменена на 89-ай хвіліне). Гэты вынік дазволіў падапечным Уладзіміра Шындзікава кваліфікавацца ў лігу "А" і будучай вясной працягнуць змагацца за трапленне ў фінальную стадыю кантынентальнага першынства.