НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ #ДЫНАМАТАРПЕДА
Традыцыйная сумесная акцыя ФК "Дынама-Мінск" і Маладзечанскага мясакамбіната працягваецца. Па выніках кожнай дамашняй гульні трэнерскі штаб вызначае ўладальніка звання "найлепшы гулец матчу". Гэты футбаліст атрымлівае смачны і сытны мясны бокс з тыднёвым запасам мясных снэкаў ад нашага партнёра. Ёсць нагода стаць найлепшым!
У сённяшняй сустрэчы супраць "Тарпеда-БелАЗ" найлепшым прызнаны паўабаронца Арцём Канцавы. На рахунку нашага футбаліста выдатны гол з кутняга і выніковая перадача. Віншуем і так трымаць!