НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ #ДЫНАМАШАХЦЁР
Традыцыйная сумесная акцыя ФК "Дынама-Мінск" і Маладзечанскага мясакамбіната працягваецца. Па выніках кожнай дамашняй гульні трэнерскі штаб вызначае ўладальніка звання "найлепшы гулец матчу". Гэты футбаліст атрымлівае смачны і сытны мясны бокс з тыднёвым запасам мясных снэкаў ад нашага партнёра. Ёсць нагода стаць найлепшым!
У сённяшняй сустрэчы супраць "Шахцёра" найлепшым прызнаны нападаючы Душан Бакіч. Менавіта гол нашага форварда на 50-ай хвіліне прынёс перамогу бела-блакітным у найважнейшым матчы. Віншуем і так трымаць!