НАЙЛЕПШЫ ГУЛЬЦ #ДЫНАМАЎСКАГАДЭРБІ
Традыцыйная сумесная акцыя ФК "Дынама-Мінск" і Маладзечанскага мясакамбіната працягваецца. Па выніках кожнай дамашняй гульні трэнерскі штаб вызначае ўладальніка звання "найлепшы гулец матчу". Гэты футбаліст атрымлівае смачны і сытны мясны бокс з тыднёвым запасам мясных снэкаў ад нашага партнёра. Ёсць нагода стаць найлепшым!
У сённяшняй сустрэчы супраць "Дынама-Брэст" найлепшым прызнаны галкіпер Дзяніс Шпакоўскі. Дзяніс здзейсніў шэраг добрых сэйваў і не дазволіў суперніку патрапіць у сваю браму. Віншуем і так трымаць!