МІХАІЛУ МУСТЫГІНУ - 85 ГАДОЎ
У гэты дзень, 27 кастрычніка, легендарнаму футбалісту мінскага "Дынама" Міхаілу Міхайлавічу Мустыгіну спаўняецца 85 гадоў!
Міхаіл Міхайлавіч з'яўляецца адным з лепшых бамбардзіраў у гісторыі нашага клуба і Дынамаўцам з вялікай літары. У склад бела-блакітнай каманды патрапіў у 1962 годзе і прабыў у ёй да 1968 года, пасля чаго завяршыў футбольную кар'еру. З'яўляецца бронзавым прызёрам чэмпіянату СССР 1963 года, найлепшым бамбардзірам першынства Савецкага Саюза 1962 і 1967 гадоў. Міхаіл Мустыгін правёў 234 матчы за мінскае "Дынама", у якіх забіў 90 галоў!
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" ад усёй душы віншуе Міхаіла Міхайлавіча з 85-годдзем. Выказваем словы падзякі за ўсё, што вы зрабілі для нашага клуба. Жадаем вам самага моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця!