Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

МАЛАДЗЁЖНАЕ ПЕРШЫНСТВО - ВЫНІКІ МАТЧАЎ

21.10.2022

На выходных былі згуляныя некаторыя матчы моладзёжнага першынства Беларусі сярод каманд 2005-2008 г.н. Распавядаем аб новых поспехах дынамаўскіх каманд.

Каманда U-18 упэўнена абгуляла аднаклубнікаў з Брэста з лікам 7:0 і ўмацавала свае пазіцыі ў турнірнай табліцы. Галы ў матчы забівалі: Ісачэнка, 25, 90; Казакоў, 50; Лукашэнка, 59; Бекарэвіч, 61, 88; Лісоўскі Віктар, 84. На дадзены момант падапечныя Віктара Сокала маюць адрыў ад другога месца ў 4 балы.

Каманда U-16 атрымала разгромную перамогу над аднагодкамі з "Белшыны". 19 безадказных галоваў забілі бела-блакітныя ў браму бабруйскай каманды. Аўтарамі забітых мячоў сталі: Казлоў Дзяніс, 2; Шчамялінін, 14; Нікіфарэнкаў, 26; Саркісян, 30; Бабіцкі 44, 45, 53, 56, 61; Судзілоўскі, 47 (аўтагол); Гусеў, 55, 57, 58, 63; Раманаў, 59; Аргер, 73, 75, 79, 80. Перамога ў 7-ым туры дазволіла хлопцам зраўняцца па балах з "Віцебскам", які займае першае месца.

Другая каманда U-15 перайграла каманду ДЮСШ-4 "Маладзечна" - матч завяршыўся з лікам 4:0 на карысць нашых выхаванцаў. Дубль аформіў Голуб на 10 і 40-ых хвілінах, таксама забівалі Бокуць (52-ая хвіліна) і Пенкрат (55-ая хвіліна).

 


Расклад наступных матчаў:

U-18: «Іслач» vs «Дынама-Мінск», 22 кастрычніка, 16:30 (стадыён БДПУ);

U-16: РЦАР-БДУ vs «Дынама-Мінск», 22 кастрычніка, 14:15 (стадыён РЦАР-БДУ);

U-15: «Мінск-2» vs «Дынама-Мінск», 23 кастрычніка, 17:00 (стадыён КФП ФК «Мінск»)

U-15-2: «Дынама-Мінск-2» vs «Мінск», 23 кастрычніка, 17:30 (стадыён «Дынама-Юні»);

 

Теги: Школа