ІВАН БАХАР - 150 МАТЧАЎ У ВЫШЕЙШАЙ ЛІЗЕ
Матч #ДынамаШахцёр стаў яшчэ адным невялікім юбілеем для нападаючага Івана Бахара - футбаліст правёў свой 150-ты матч у Вышэйшай Лізе. Першую гульню ў элітным дывізіёне Бахар правёў яшчэ ў 2014 годзе, у 16 гадоў, калі дэбютаваў ў складзе "гараджан". І вось, у сезоне-2022 за плячыма Івана ўжо 150 матчаў "вышкі".
- 74 матчы за "Мінск"
- 76 матчаў за "Дынама-Мінск"
У гэтых гульнях Бахар забіў 33 галы і аддаў 13 выніковых перадач. Віншуем Івана і чакаем яшчэ яркіх лічбаў ад футбаліста!