#ІСЛАЧДЫНАМА - ЎСЁ АБ МАТЧЫ
У суботу нас чакае выезд у Маладзечна - 29 кастрычніка мінскае "Дынама" згуляе супраць "Іслачы" ў межах 28-га тура Вышэйшай Лігі-2022.
Матч пройдзе на стадыёне "Гарадскі" і пачнецца ў 15:00. Самы аптымальны варыянт паездкі на футбол - асабісты транспарт, цягнік і міжгародняе маршрутнае таксі. Вашай увазе некалькі рэйсаў маршрутак, якія адпраўляюцца ў зручны час у Маладзечна (адпраўленне ад прып. "Ленінградская").
Адтуль да стадыёна можна дабрацца пешшу. Адлегласць ад вакзала да стадыёна - каля 2 км.
Для зваротнай дарогі падыдуць маршруткі, якія ідуць у Мінск ад 5 да 8 вечара, а таксама некаторыя рэйсы цягнікоў.
Звяртаем увагу, што рассадка на стадыёне для заўзятараў свабодная. Уваход на гульню - бясплатны!