ФАН-ШОП І КРОПКА ПРОДАЖУ КЛУБНАЙ АТРЫБУТЫКІ НА ДЫНАМАЎСКІМ ДЭРБІ
Хатнія матчы ФК "Дынама-Мінск" вяртаюцца на Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама", а гэта значыць, што тут зноў можна будзе знайсці шапік з клубнай атрыбутыкай. Ён традыцыйна сустракае заўзятараў адразу каля ўваходу. Таксама набыць фірмовыя тавары ў дзень матчу можна ў нашым афіцыйным фан-шопе на стадыёне (сектар D24).
На матчы 23 кастрычніка супраць ФК "Дынама-Брэст" там можна будзе набыць форму з лімітаванай рэтра-капсулы, створанай спецыяльна да 95-годдзя клуба, а таксама новыя бейсболкі і ўжо ўсім упадабаныя шалікі. Таксама ў наш асартымент вярнуліся сувенірныя мячы. Акрамя таго, у фан-шопе і намёце будуць прадавацца і матчавыя праграмкі, праз якія ў перапынку сустрэчы адбудзецца розыгрыш падарункаў ад нашых партнёраў.
Фан-зона і афіцыйная крама ў дзень матчу пачынаюць сваю працу з 13:30. Прыходзьце загадзя і глядзіце гульню ў дынамаўскім стылі!