ДЗЯНІС ГРАЧЫХА - НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ ВЕРАСНЯ
Па выніках галасавання сярод журналістаў беларускіх выданняў, найлепшым гульцом верасня "Беларусбанк - Вышэйшай лігі-2022" становіцца наш паўабаронца Дзяніс Грачыха!
У верасні гулец прыняў удзел ва ўсіх трох матчах каманды: супраць "Дняпра-Магілёў", БАТЭ і "Гомеля". На яго рахунку 2 галы і 4 выниковыя перадачы! У гульні #ДынамаГомель паўабаронца быў датычны да кожнага гола, забітага ў браму гомельцаў.
Нашы віншаванні футбалісту і так трымаць!