ДЗЕНЬ ТАТЫ - ЗАВЯРШЭННЕ ТЫДНЯ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБВІ
Сёння ў нашай краіне адзначаецца маладое свята - Дзень таты. Ён стаў завяршэннем Тыдня бацькоўскай любві, які стартаваў у Беларусі ў Дзень маці.
Шаноўныя заўзятары, таты футбалістаў, трэнераў, аматараў футбола і ўсе мужчыны, ФК "Дынама-Мінск" віншуе вас з Днём таты! Жадаем вам моцнага здароўя, радасці ад дасягненняў вашых дзяцей і заўсёды быць для іх дастойным прыкладам для пераймання.
Менавіта такімі і з'яўляюцца таты нашых футбалістаў. Сёння мы дзелімся з вамі іх фатаздымкамі і запускаем розыгрыш у нашым Instagram. Напішыце, чые бацькі на фота, і аўтар першага правільнага каментара атрымае 2 квіткі на матч 23 кастрычніка на #ДЫНАМАЎСКАЕДЭРБІ ў vip 43.