Наступны матч Днепр 27 красавіка (20:15) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

«БЕЛАРУСБАНК ВЫШЭЙШАЯ ЛІГА 2022» - 23 ТУР. РЭЙТЫНГ INSTAT

04.10.2022

Рэйтынг InStat
1. "Дынама-Мінск" - 220
2. БАТЭ - 207
3. "Гомель", "іслач" - 205

Галявыя моманты
1. "Белшына" -10
2. "Дынама-Брэст", "Слуцк" - 6
3. "Гомель" - 5
5. "Дынама-Мінск", "Іслач" - 3

Колькасць удараў па браме (у створ)
1. "Нёман" - 28 (8)
2. "Славія" - 15 (6), "Белшына" - 15 (4)
3. "Дынама-Брэст" - 14 (8)
8. "Дынама-Мінск" - 8 (2)

Валоданне мячом
1. "Нёман" - 67%
2. "Слуцк" - 63%
3. БАТЭ - 59%
6. "Дынама-Мінск", "Іслач", "Дынама-Брэст" - 46%

Колькасць перадач (адсотак дакладнасці)
1. "Нёман" - 655 (81%)
2. "Слуцк" - 620 (85%)
3. "Шахцёр" - 559 (84%)
11. "Дынама-Мінск" - 445 (79%)

Адсотак выйграных адзінаборстваў (агульная колькасць)
1. "Дынама-Мінск" - 62% (169)
2. "Дынама-Брэст" - 54% (167)
3. "РЦАР-БДУ" - 53% (221), "Нёман" - 53% (191)

Колькасць удалых абводак
1. БАТЭ - 30
2. "Іслач" - 24
3. "Дынама-Мінск", "Мінск", "Днепр" - 23