БДУФК - 85 ГАДОЎ
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" віншуе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры з важнай датай - 85-годдзем універсітэта!
Без малога 85 гадоў у сценах гэтай ВНУ куюцца галоўныя спартыўныя кадры нашай краіны, якія прадстаўляюць Беларусь на міжнародных спартыўных арэнах. Сёння імёны выпускнікоў БДУФК вядомыя па ўсім свеце, а ўніверсітэт працягвае пашырацца і рыхтаваць спартсменаў самага высокага класа, членаў нацыянальных і зборных каманд. У свой час універсітэт фізічнай культуры скончылі шматлікія знакамітыя футбалісты мінскага "Дынама", а юныя футбалісты і зараз атрымліваюць адукацыю ў сценах БДУФК.
Віншуем з юбілеем і жадаем выкладчыцкаму складу, супрацоўнікам, студэнтам і выпускнікам універсітэта плённай і актыўнай працы, здароўя, шчасця і дабрабыту, новых дасягненняў на карысць развіцця беларускага спорту.