АРЦЁМ ЧАЛЯДЗІНСКІ: НАЙЛЕПШЫ ТРЭНЕР ВЕРАСНЯ
Па выніках галасавання сярод журналістаў вядучых беларускіх выданняў, найлепшым трэнерам верасня "Беларусбанк-вышэйшай лігі-2022" стаў галоўны трэнер ФК "Дынама-Мінск" Арцём Чалядзінскі!
У верасні каманда пад кіраўніцтвам Арцёма Віктаравіча правяла тры матчы (супраць "Дняпра-Магілёў", БАТЭ і "Гомеля"), у якіх атрымала дзве перамогі і адзін матч згуляла ўнічыю, забіла сем галоў і не прапусціла ніводнага! Адзначым, што бела-блакітныя ў прынцыпе не пацярпелі яшчэ ніводнай паразы ў другім крузе.
Віншуем нашага галоўнага трэнера з заслужанай перамогай у намінацыі!