АКАДЭМІЯ "ДЫНАМА-МІНСК" У ТОП РЭЙТЫНГА CIES
Акадэмія мінскага "Дынама" зноў увайшла ў топ-30 найлепшых футбольных школ Еўропы па колькасці выхаванцаў, якія сталі прафесійнымі гульцамі.
На афіцыйным сайце абзерваторыі CIES быў апублікаваны рэйтынг-2022 найлепшых футбольных еўрапейскіх школ. У спісе прадстаўлены клубы, якія выхавалі гульцоў для топ-31 футбольных ліг Еўропы. Згодна з дадзеным рэйтынгам, сёлета Акадэмія "Дынама-Мінск" займае 16-ае месца. У нашай школе выхавана 49 футбалістаў, якія зараз выступаюць у вышэйшых дывізіёнах еўрапейскіх чэмпіянатаў.
Па вызначэнні УЕФА, выхаванцамі футбольных школ лічацца гульцы, якія выступаюць за клуб не меньш як тры сезоны ва ўзросце ад 15 да 21 года.