ЗОНА АКТЫЎНАСЦІ АД ААТ “МІНСКІ МАЛОЧНЫ ЗАВОД №1”
2 ліпеня на матчы "Дынама-Мінск" - "Іслач" на фан-зоне можна будзе знайсці стэнд ад нашага партнёра ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1". Выканаўшы заданне ў нашай зоне актыўнасці, там можна будзе атрымаць смачны малочны кактэйль - адзін з бэстсэлераў нашага партнёра.
Нагадваем, што фан-зона пачынае працаваць за 2 гадзіны да пачатку матчу, у 17:00, каб усе паспелі прыемна правесці час перад гульнёй.