Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЗАПРАШАЕМ НА ШОУ-МАТЧ ФК “ДЫНАМА-МІНСК” - ФК “ІНФОРМ”

13.06.2022

18 чэрвеня ФК "Дынама-Мінск" адзначае сваё 95-годдзе на матчы са "Слуцкам". Але такія падзеі адзначаюцца не адзін дзень. Мы вырашылі працягнуць святкаванне ў нефармальнай атмасферы 19 чэрвеня на стадыёне "Дынама-Юні".

Вас чакае шоу-матч зборнай каманды дзяўчат з "Дынама-БДУФК" і футбалістаў ФК "Дынама-Мінск" розных гадоў (Дзмітры Пархачоў, Ян Цігараў, Андрэй Лаўрык, Арцём Чалядзінскі, Віктар Сокал мл. і іншыя) супраць самага медыйнага футбольнага клуба Беларусі ФК "Інформ" (Улад "Высокі Футбол", Райз, Макс Далінаў, Улад Музалёў і іншыя). Матч пройдзе па нестандартных правілах: колькасць гульцоў, мячоў, хвілін на полі і зроблены іншыя новаўвядзенні для падвышэння відовішчнасці шоу.

Таксама заўзятараў чакае розыгрыш бокса мясных прасмакаў ад нашага партнёра Маладзечанскага Мясакамбіната і ад партнёра ФК "Інформ" - "Дода Піца". І вядома, шмат зносін, фатаграфій і прыемных эмоцый.

Прыходзьце адсвяткаваць наш юбілей разам з клубам - 19 чэрвеня на стадыён "Дынама-Юні" ў 14:30. Уваход вольны.