ЮБІЛЕЙ У ВЯЛІКІМ КРУЗЕ ДЫНАМОЎСКАЙ СЯМ'І
Сёння на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" адзначылі юбілей Эдуарда Малафеева - легендарнага дынамаўца, бронзавага прызёра Чэмпіянату СССР 1963 г., срэбанага прызёра Чэмпіянату Еўропы, чэмпіёна СССР 1982 г. у якасці трэнера, заслужанага трэнера БССР і СССР.
Павіншаваць легенду беларускага футбола сабраліся ветэраны спорту, гульцы залатога і бронзавага складаў, кіраўніцтва клуба і цяперашнія гульцы асноўнай, дублюючай і жаночай каманд ФК "Дынама-Мінск", прадстаўнікі Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства "Дынама", Галоўнага упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама і іншыя афіцыйныя асобы, а таксама члены сям'і Малафеева.
Легендарны нападаючы паразмаўляў з прэсай, прыняў віншаванні і падарункі і нават выйшаў на футбольнае поле.
Кульмінацыяй мерапрыемства стала прэзентацыя фільма "Наш Малафееў", створанага ЗАТ ФК "Дынама-Мінск". 45-хвілінная версія распавядае пра асноўныя моманты біяграфіі Эдуарда Васільевіча, яго станаўленне спачатку як гульца, а потым як трэнера, прыадчыняе некаторыя да гэтага невядомыя старонкі яго жыцця. У фільме таксама ёсць успаміны чальцоў сям'і, аднаклубнікаў і сяброў Малафеева.
Тэлеверсію фільма можна ўбачыць заўтра на ЯснаеTV у 08:20 раніцы. Крыху пазней на нашым ютуб-канале з'явіцца анлайн-варыянт фільма.