ВЫХОДЗІМ У 1/8 ФІНАЛУ КУБКА БЕЛАРУСІ
На стадыі 1/16 фіналу Кубка Беларусі дынамаўцы абгулялі пінскую "Хвалю" і выйшлі ў наступны этап розыгрышу турніру.
Вельмі няпросты матч правялі сёння бела-блакітныя ў Пінску. "Хваля" першая забіла на 39-ай хвіліне, потым Латыхоў аднавіў раўнавагу на 64-ай і перавёў гульню ў дададзены час. У другім дабаўленым тайме зноўку пінчукі выйшлі наперад, але літаральна праз хвіліну Латыхоў зноў зраўняў лік, што дазволіла камандам правесці серыю пенальці. Па выніку мінскае "Дынама" перамагло ў гэтай бітве з лікам 5-4 і выйшла пераможцам матчу. Віншуем каманду!
Склад "Дынама-Мінск": Хаткевіч, Швяцоў, Калінін (Навумаў, 119), Вакуліч, Бутарэвіч, Казлоў, Барадзін (Быкаў, 81), Арыньё (Бакіч, 63) , Дземчанка (Ложкін, 56), Бахар, Латыхоў.
Запасныя: Шпакоўскі, Віліям, Быкаў (81), Навумаў (119), Хавалко, Бакіч (63), Ложкін (56).
Галы: Карпеня, 39; Латыхоў, 64; Шэпелеў, 117; Латыхоў, 118.
Серыя пенальці - па спасылцы.