ВІНШУЕМ! ЮРЫЮ ПЫШНІКУ СПАЎНЯЕЦЦА 80 ГАДОЎ
Легендзе беларускага трэнерскага цэха, заслужанаму трэнеру Рэспублікі Беларусь - Юрыю Антонавічу Пышніку - спаўняецца 80 гадоў!
Юры Пышнік выступаў за наш клуб у перыяд з 1961 па 1964 гады. У складзе мінскага "Дынама" правёў 41 матч і вызначыўся 3 галамі. Пасля завяршэння футбольнай кар'еры стаў выдатным трэнерам, які выхаваў не адзін дзясятак вядомых беларускіх футбалістаў! Лухвіч, Журавель, Кісляк, Мартыновіч - толькі некаторыя прозвішчы тых дынамаўцаў, якія сёння шырока вядомы ў Беларусі і за яе межамі.
Футбольны клуб "Дынама-Мінск" ад усёй душы віншуе Юрыя Антонавіча з юбілеем! Жадаем моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця! Нізкі паклон за вашу працу!