ВІНШАВАННЕ АД МІНІСТРА СПОРТУ І ТУРЫЗМУ РБ
Сяргей Кавальчук павіншаваў з 95-годдзем ФК "Дынама-Мінск":
"Ад працоўнікаў спартыўнай галіны і ад сябе асабіста віншую кіраўніцтва, трэнераў, футбалістаў, заўзятараў і ўсіх, хто мае дачыненне да дзейнасці легендарнага клуба "Дынама-Мінск" з юбілеем - 95-годдзем!"
Гісторыя аднаго з наймацнейшых беларускіх клубаў сапраўды захоплівае - Чэмпіён Савецкага Саюза, фіналіст Кубка СССР, сяміразовы чэмпіён Беларусі, трохразовы ўладальнік Кубка краіны. Ёсць чым ганарыцца!
І сёння наша агульная задача, каб слаўныя традыцыі дынамаўскай школы дапамаглі адрадзіць цікавасць беларусаў да футбола, як у тыя слаўныя 80-ыя гады.
Жадаю, каб кожны пачуваўся часткай зладжанай каманды, каб яднанне і ўпартая праца натхнялі на новыя і новыя перамогі, заўзятары знаходзіліся ў напрузе кожную секунду матчу, а трыўмф быў незабыўным!"
Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.