Наступны матч БАТЭ 25 лістапада (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВІНШАВАННЕ АД ГЕНЕРАЛЬНАГА ДЫРЭКТАРА ЗАТ "ФК "ДЫНАМА-МІНСК"

18.06.2021

- Шаноўныя заўзятары ФК "Дынама-Мінск", 18 чэрвеня наш клуб адзначае свой 95-гадовы юбілей. І вельмі сымбалічна, што робіць гэта матчам на хатняй арэне. Футбол - гэта нашае жыццё, і нават у Дзень нараджэння мы выходзім на поле, а вы прыходзіце на трыбуны!

Сёння клуб з традыцыямі і доўгай гісторыяй у 95 гадоў ідзе насустрач сучаснаму заўзятару. Мы актыўныя ў сацыяльных сетках, вы маеце магчымасць бачыць не толькі нашы гульні і трэніроўкі, але і быць у курсе таго, што застаецца за межамі поля. Мы працуем над падвышэннем камфорту на дамашніх матчах. Мы адкрыты для зносін з прэсай і заўзятарамі. І нашы знакавыя даты мы таксама жадаем адзначаць разам з вамі.

Сёння нас чакае цікавы матч і пашыраная зона актыўнасці. Таксама прыходзьце 19 чэрвеня на стадыён "Дынама-Юні" на другі, нефармальны, дзень святкавання юбілея клуба ў 14.30. Там адбудзецца шоу-матч: футбалісты супраць блогераў, акрамя таго будзе магчымасць паразмаўляць і весела правесці час.

Я жадаю нам усім разам зведаць яшчэ шмат радасных эмоцый ад поспехаў і дасягненняў улюблёнай каманды, убачыць яркія моманты і падзяліць радасць перамог. Дзякуй, што застаяцеся з намі!