Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УЗГАДВАЕМ ЧЭМПІЯНАТ 1982 ГОДА

05.06.2022

У чэмпіянаце Беларусі зараз міжнародная паўза. Практычна ў гэты ж час яна была і 40 гадоў таму. Але да перапынку нашу каманду чакалі яшчэ 3 матчы: супраць данецкага "Шахцёра", харкаўскага "Металіста" і днепрапятроўскага "Дняпра". Распавядзем аб усіх па чарзе.

Дома 23 траўня дынамаўцы прымалі каманду з Данецка наступным складам: Вяргеенка, Трухан, Курненін, Янушэўскі, Шышкін, Пракапенка, Гоцманаў (Васілеўскі, 75), Пудышаў, Румбуціс, Гурыновіч (Мельнікаў, 52), Кандрацьеў.

Шахцёр да таго моманту быў адзінай камандай вышэйшай лігі, якая яшчэ не атрымала ніводнай перамогі ў тым сезоне і знаходзіўся на апошнім радку турнірнай табліцы. "Дынама" адразу пайшло наперад і прадэманстравала свой атакуючы стыль гульні. Два галы ад мінчукоў у браму ўкраінскага брамніка рушылі ўслед адзін за адным. Спачатку на 20-ай хвіліне Пракапенка рэзка перавёў мяч на правы фланг, яго дакладна падхапіў Гоцманаў і тут жа пераадрасаваў Кандрацьеву. Абаронцы "Шахцёра" проста не паспявалі за перасоўваннем па полі. Так наш малады нападаючы галавой забіў свой першы гол у вышэйшай лізе. Хвілінай пазней Пракапенка, атрымаўшы мяч ад Курненіна, далёкім ударам забіў свой пяты гол.

У пачатку другога тайма ў дзеяннях дынамаўскіх абаронцаў стала прасочвацца нейкая нядбайнасць. Магчыма, гульцы разняволіліся з-за камфортнага ліка. Але супернік не змог скарыстаць гэтую сітуацыю. І на 73-й хвіліне трэці мяч у браму "Шахцёра" і другі для сябе ў гэтай гульні адправіў Кандрацьеў. У канцы гульні было некалькі ўдараў па дынамаўскай браме, але ўсе яны былі адбітыя Вяргеенкам.

Вынік - 3:0 і другі радок турнірнай табліцы з розніцай у дзве гульні з лідэрам - "Араратам". Аднак трэнерскаму штабу трэба было вырашыць задачу, кім замяніць у наступным матчы Трухана. Ён атрымаў другое папярэджанне.

29 траўня каманда гуляла ўжо на выездзе - у Харкаве. Трэнер вызначыў наступны склад: Курбыка, Бялоў, Курненін, Янушэўскі, Шышкін, Пракапенка, Гоцманаў, Пудышаў, Румбуціс, Гурыновіч (Васілеўскі, 57), Кандрацьеў. Бялоў выйшаў замест Трухана.

Гаспадары з першых хвілін рынуліся ў атаку, і ўжо на 10-й хвіліне ўзнік першы небяспечны эпізод ля дынамаўскай брамы. На 18-й хвіліне сітуацыя паўтарылася. Але гэтыя 2 разы Курбыка выратаваў браму. Пасля 30 хвілін гульні з'явіліся небяспечныя моманты і каля брамы "Металіста". На 32-й хвіліне трапна біў галавой метраў з дзевяці Кандрацьеў, на 37-й - Гоцманаў. І тут добра спрацаваў брамнік. Усяго за 45 хвілін было 6 кутніх каля брамы харкаўчан, і два - каля дынамаўскай. Але да перапынку рахунак быў нулявы, нулі былі на табло і да 80 хвіліны, а потым лік стаў мяняцца амаль кожную хвіліну! Спачатку Кандрацьеў, атрымаўшы перадачу ад Гоцманава, адчуў некаторую няўзгодненасць у гульні харкаўскіх абаронцаў і тут жа ёю скарыстаўся. І адразу ж харкаўчане прыціскаюць "Дынама" да брамы. Першы мяч адбівае Курбыка, аднак праз некалькі секунд гаспадары поля ўсё ж заганяюць яго ў сетку і параўноўваюць лік. На 83-й хвіліне, пасля парушэння правілаў дынамаўцамі, "Металіст" скарыстаўся замяшаннем каля нашай брамы і забіў пераможны гол.

Вынік сустрэчы: 2:1 і "Дынама" сатупае другі радок турнірнай табліцы "Металісту".

Апошні матч перад вялікай міжнароднай паўзай для мінскага "Дынама" адбыўся ў Днепрапятроўску 1 чэрвеня. Мінчукі гулялі наступным складам: Вяргеенка, Бялоў, Курненін, Янушэўскі, Шышкін (Мельнікаў, 43), Пракапенка, Гоцманаў, Пудышаў, Румбуціс, Кандрацьеў, Васілеўскі. Да Алейнікава і Зыгмантовіча, якія адбылі ў маладзёжную зборную, далучыўся Гурыновіч, Бароўскі рыхтаваўся з нацыянальнай зборнай да чэмпіянату свету, Трухан прапусціў з-за траўмы.

У цэлым на працягу ўсіх 90 хвілін была заўважная перавага "Дынама". На 10-й хвіліне капітан адкрыў лік. Потым на 29-й хвіліне груба гуляюць дынамаўцы, за што Янушэўскі і Гоцманаў атрымліваюць жоўтыя карткі. Быў прызначаны штрафны ўдар. Увага мінчукоў была засяроджана на адным гульцы, а мяч атрымаў зусім іншы - Лютаму, ён і забіў гол у пустую браму.

На 74-й хвіліне з перадачы Курненіна забівае Пракапенка. Апошні мяч Кандрацьеў забіў за лічаныя секунды да фінальнага свістка: здавалася, гэта аўт, і лік 2:1, павінен задавольваць "Дынама". Але нападаючы спыніў мяч ля краю, прабіў па браме і змяніў лічбы на табло. 3:1 на нашу карысць. І зноў першы радок турнірнай табліцы - выдатны вынік перад паўзай.

Фота: www.fc-dynamo.ru

Теги: #Динамо82