УСЕ АКТЫЎНАСЦІ НА СВЯТКАННІ ЮБІЛЕЯ КЛУБА
Заўтра адбудзецца матч 11 тура Чэмпіянату Беларусі па футболе паміж "Дынама-Мінск" і "Слуцкам". Дата матчу супадае з 95-годдзем клуба, таму для нашых заўзятараў падрыхтавана некалькі зон актыўнасці і перадматчавых мерапрыемстваў.
Па-першае, футбалісты выйдуць на матч у форме з рэтра-капсулы. Набыць свой экзэмпляр з лімітаванай калекцыі можна будзе ў фан-зоне.
Таксама, у фан-зоне можна будзе ўзгадаць наша савецкае дзяцінства і пагуляць у папулярныя тады класікі, гумачкі, шахматы і шашкі.
Рэтра-тэматыка будзе працягнута і падчас розыгрышу праз праграмку ў перапынку матча. Адным з прызоў стане рэтра-мяч з аўтографам Эдуарда Малафеева. Акрамя таго ў перапынку будзе разыграны сертыфікат на 200 BYN ад нашага партнёра – крамы мужчынскага адзення Pizhon і прэміяльная калонка Bang & Olufsen Beoplay P2 ад яшчэ аднаго нашага партнёра – New Store.
Далей, на матчы будзе і традыцыйная дынамаўская зона актыўнасці: надзіманы і міні футбол, кікер, велазона, фотабудка і аквагрым.
А яшчэ наш бэтынг-партнёр Winline дорыць магчымасць выйграць футболку "Дынама-Мінск", зарэгістраваўшыся ў дадатку Winline ці паказаўшы актыўную стаўку.
Блогеры з ФК "Інформ" таксама прыйдуць павіншаваць "Дынама-Мінск" з юбілеем. А ўсе заўзятары змогуць пагуляць у FIFA ці зрабіць фота з медыйнымі футбалістамі.
Мы разумеем, што для таго, каб паўдзельнічаць ва ўсіх забаўках патрэбны сілы. Таму арганізавалі для вас дадатковыя кропкі харчавання.
На матчы будзе прапанавана мясная прадукцыя ад нашага смачнага партнёра Маладзечанскага мясакамбіната.
Зрабіць добрую справу і адначасна пабалаваць сябе салодкім можна будзе, набыўшы печыва ў дзяцей з праекта "Мiшкавы пачастункi" ад Дабрачыннай арганізацыі "Дзеці. Аўтызм. Бацькі".
А таксама ўсе заўзятары, якія прымаюць актыўны ўдзел у нашых забаўках, змогуць атрымаць налепкі на спецыяльны чэк-ліст і выйграць торт "Кавалачак шчасця", квіткі на наступны хатні матч супраць "Іслачы" (2 ліпеня ў 19:00) і кактэйлі ад ААТ "Мінскі малочны завод №1".
Ну а падарункі да юбілею прымаюцца ў нашу "Скрыначку адвагі" і пазней будуць накіраваны ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.
І вядома ж, мы чакаем яркі футбол ад нашай каманды і падтрымку заўзятараў на трыбунах.
Для вашай зручнасці з боку вул. Кірава будуць працаваць 2 дадатковыя ўваходы. Фан-зона пачынае працу ў 18.00.